Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Школа Актыўнага Грамадзяніна

22.02.2024

У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” 22 лютага 2024 года ў Круговіцкай сярэдняй школе прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Абаронцы Айчыны”.

На першым этапе актуалізаваліся веды аб Узброеных Сілах,пагранічнай службе, мытнай службе, МНС Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны «Мы даведаемся».Было адзначана, што важнейшымі задачай Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца абараназдольнасць і забеспячэнне бяспекі краіны.

Госцем мерапрыемства стаў маёр у запасе Патаповіч Дзяніс Міхайлавіч, які  расказаў аб  сямейнай дынастыі ваенных, выбары прафесіі ваеннага, а таксама адказаў на шматлікія пытанні вучняў.

Мерапрыемства завяршылася гутаркай, у якой удзельнікі выказалі свае думкі аб тым, што служыць Айчыне- высакародны занятак, для кожнага важна помніць пра найвялікшую каштоўнасць у нашай дзяржаве - мір і стабільнасць, захоўваць традыцыі продкаў і выконваць свой грамадзянскі доўг, быць гатовым служыць Радзіме.

comments powered by DisqusШкола Актыўнага Грамадзяніна