Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Экскурсія ў РАУС

17.02.2024

 17 лютага 2024 года ў рамках прафарыентацыйнай суботы супрацоўнікі ветэраны Ганцавіцкага РАУС арганізавалі для вучняў 8-9 класаў Круговіцкай сярэдняй школы экскурсію. Тут намеснік начальніка РАУС падпалкоўнік міліцыі Курловіч Васіль Уладзіміравіч расказаў вучням пра гісторыю мясцовай міліцыі, службовыя будні супрацоўнікаў, іх дасягненні. Падлеткам была дадзена магчымасць убачыць работу дзяжурнай часці і арганізацыю рэагавання на паведамленні. Дзеці пазнаёміліся з экіпіроўкай супрацоўніка міліцыі, прымералі на сябе бронежылет і патрымалі ў руках спецсродкі, убачылі спартыўную базу аддзела, месцы ўтрымання правапарушальнікаў. У актавай зале РАУС вучні мелі магчымасць сустрэцца і пагутарыць з ветэранамі працы РАУС Буйкевічам Уладзімірам, Шуляком Эдуардам, Мікалаем Рылка. Буйкевіч Уладзімір Канстанцінавіч расказаў пра цікавыя і няпростыя будні сваёй службы, адзначыўшы, што кожная прафесія патрабуе адданасці справе. Наведвальнікі экскуріі даведаліся пра выдатных супрацоўнікаў аддзела і іх дасягненні. З мэтай папулярызацыі службы ў органах унутраных спраў Курловіч Васіль Уладзіміравіч падрабязна спыніўся на ўмовах паступлення ва ўстановы адукацыі сістэмы МУС, расказаў аб умовах паступлення, асаблівасцях
уступнай кампаніі гэтага года, навучальных установах, у якіх юнакі і дзяўчаты могуць атрымаць адукацыю для пачатку кар'еры ў праваахоўных органах, а таксама прадэманстраваў два відэароліка на дадзеную тэматыку. Мерапрыемства завяршылася каля помніка міліцыянерам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд ў час праходжання службы. Вучні змаглі пераканацца, што праца праваахоўных органаў цяжкая і небяспечная. Дзеці таксама зразумелі, што для паступлення ў навучальныя ўстановы МУС патрэбны не толькі якасныя веды па вучэбных прадметах, але і добрая фізічная падрыхтоўка.

comments powered by DisqusЭкскурсія ў РАУС