Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Поезд Памяці

13.02.2024

 У лютым у нашай школе праходзіць месячнік грамадзянска-патрыятычнага выхавання, прысвечаны 80-годдзю вызвалення БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 35-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

У рамках месячніка сення, 13 лютага, прайшло мерапрыемства для старшакласнікаў “Круглы стол "Міжнародны патрыятычны праект "Поезд Памяці”.

У Беларусі ўжо стартаваў Расійска-Беларускі праект "Поезд Памяці"-2024. У мінулым годзе ён стаў падзеяй для соцень рабят, якія праехалі па месцах баёў Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі і Расіі.

Да гэтай акцыі у гэтым годзе збіраюцца далучыцца ўжо дзевяць краін СНГ. Плануецца, што ў наступным цягніку, прысвечаным 80-годдзю Вялікай Перамогі, ў 2025 годзе, будуць запрошаны школьнікі з усіх 15 былых саюзных рэспублік, якія змагаліся з ворагам бок аб бок.

Рабяты паглядзелі відэафільм аб тым, як праводзілі час пасажыры поезда ў мінулым годзе, у якіх гарадах пабывалі і ў якіх мерапрыемствах паўдзельнічалі.

Хто можа стаць удзельнікам праекта? Што трэба для гэтага зрабіць? Як праходзіць адбор удзельнікаў?... На гэтыя і іншыя пытанні сёння атрымалі адказ вучні, якія прыйшлі на наш школьны Круглы стол.

comments powered by DisqusПоезд Памяці