Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Школа Активного Гражданина

25.01.2024

У нашай краіне вялікая ўвага надаецца пытанням развіцця адукацыі і навукі. У Канстытуцыі РБ у артыкуле 49 гаворыцца: “Кожны грамадзянін мае права на адукацыю. Гарантуецца даступнасць і бясплатнасць агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Сярэдняя спецыяльная і вышэйшая адукацыя даступная для ўсіх у адпаведнасці са здольнасцямі кожнага. Кожны можа на конкурснай аснове бясплатна атрымаць адпаведную адукацыю ў дзяржаўных установах адукацыі.” Таму чарговы занятак ШАГ, які прайшоў у ДУА “Круговіцкая сярэдняя школа” 25 студзеня, быў прысвечаны тэме “Радзіма мая Беларусь у асобах. Славутыя імёны ў навуцы і адукацыі(пра дзеячаў навукі, прадстаўнікоў сістэмы адукацыі)”.

Пачаўшы занятак з віктарыны “Мы даведваемся”, вучні давалі адказы на наступныя пытанні: якая роля адукацыі ў сучасным беларускім грамадстве, якія ўмовы створаны ў Рэспубліцы Беларусь для падтрымкі адоранай моладзі, што абазначае прынцып “адукацыя праз усё жыццё”, якія магчымасці для задавальнення творчых, даследчых зацікаўленняў навучэнцаў адкрывае ўстанова адукацыі “Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк”. Абмяркоўваючы і аналізуючы ўсе магчымыя адказы, вучні прыйшлі да высновы, што адукацыя разглядаецца як вядучы фактар сацыяльнага і эканамічнага прагрэсу. Прычына заключаецца  ў разуменні таго, што найважнейшай каштоўнасцю і асноўным капіталам сучаснай дзяржавы з’яўляецца адукаваны чалавек, здольны да пошуку і засваення новых ведаў і прыняцця нестандартных рашэнняў. Усё гэта робіць цалкам відавочны той факт, што ў вырашэнні найбольш вострых глабальных праблем чалавецтва велізарная роля павінна належаць адукацыі. Бо ўсе намаганні, накіраваныя на забеспячэнне і падтрыманне канкурэнтаздольнасці ў галіне асваення перадавых тэхналогій, без адукацыі будуць безвыніковыя.

У час правядзення віктарыны вучні не толькі шукалі адказы на пытанні, але і пачулі шмат новай і цікавай інфармацыі пра ўстанову адукацыі “Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк”, падтрымку таленавітай моладзі нашай дзяржавай. Школьнікі даведаліся пра лепшых прадстаўнікоў беларускай навукі і адукацыі, іх актыўную жыццёвую пазіцыю і ўклад у развіццё гэтай галіны.

Вучні разам з педагогамі прыйшлі да высновы: у жыцці кожнага чалавека ёсць школа, першы настаўнік, любімы прадмет, школьныя сябры і першае каханне… Менавіта школа дае старт вядомым вучоным, мастакам і паэтам, юрыстам і хлебаробам. У руках настаўнікаў будучыня краіны, наша будучыня. І гэта прафесія заслугоўвае павагі.

 

З.М. Гайцюкевіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, класны кіраўнік 11 класа

ДУА «Круговіцкая сярэдняя школа» Ганцавіцкага раёна

comments powered by DisqusШкола Активного Гражданина