Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Захаванне гістарычнай памяці пра Вялікую Айчынную вайну

22.12.2023

 22 снежня 2023 года для вучняў 9 класа прайшоў урок «Захаванне гістарычнай памяці пра Вялікую Айчынную вайну. Закон аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. Пляцоўкай для правядзення ўрока стаў музейны вугалок, прысвечаны генацыду беларускага народа. У Рэспубліцы Беларусь у 2022 годзе зацверджаны Закон "Аб генацыдзе беларускага народа", прыняты з мэтай захавання памяці аб мільёнах савецкіх грамадзян, якія сталі ахвярамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.

 У гады Вялікай Айчыннай вайны загінуў кожны трэці жыхар Беларусі. Асобнай трагічнай старонкай той варварскай вайны стала фактычнае татальнае знішчэнне беларускіх яўрэяў.

 Дзевяцікласнікі расказалі пра мемарыяльныя комплексы, створаныя ў нашай краіне з мэтай увекавечання памяці аб ахвярах вайны, праверылі веды па дадзенай тэме. У ходзе ўрока Памяці вучні ўшанавалі памяць ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.

comments powered by DisqusЗахаванне гістарычнай памяці пра Вялікую Айчынную вайну