Мастацтва пра вайну. Музы не маўчалі
15.12.2023
15 снежня 2023 года ў музейным вугалку, прысвечанаму генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прайшоў урок "Мастацтва пра вайну. Музы не маўчалі". Удзельнікі ўрока праз творы мастацтва эмацыянальна пагрузіліся ў эпоху тых жудасных часоў. Жывапісныя, музычныя, мастацкія творы дазволілі адчуць той боль, які абрынуўся на нашу зямлю з прыходам фашыстаў.
Завяршыўся ўрок роздумам пра значэнне гістарычнай памяці для кожнага чалавека і праслухваннем песні " Выратуйце людзі мір".
comments powered by Мастацтва пра вайну. Музы не маўчалі