Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Урок Памяці "Палітыка генацыду, рабавання і насілля"

14.12.2023

14 снежня 2023 года вучні старэйшых класаў сталі ўдзельнікамі "урока Памяці "Палітыка генацыду, рабавання і насілля", які праводзіўся ў музейным вугалку школы. Вучні 9 класа расказалі пра чалавеканенавісніцкі змест фашысцкай палітыкі і так званы "Новы парадак". Вучні ў чарговы раз звярнулі ўвагу на абноўленыя дадзеныя Пракуратуры РБ адносна колькасці спаленых вёсак і месцаў масавага знішчэння людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Са спачуваннем слухалі ўдзельнікі мерапрыемства гісторыю пра лес 12-гадовай дзяўчынкі Марыі Высокай з вёскі Мельнікі, забітую фашыстамі ў пачатку вайны, гісторыі падлеткаў, якія фашысты застрэлілі ў весках Круговічы і Шашкі.

Удзельнікі выказалі меркаванні пра важнасць захавання гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны і яе важнасці для маладога пакалення.

comments powered by DisqusУрок Памяці "Палітыка генацыду, рабавання і насілля"