Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Павага. Клопат. Адказнасць

30.09.2023

1 кастрычніка традыцыйна ў Беларусі адзначаюць Дзень пажылых людзей

Сутнасць гэтага свята - не толькі аддаць даніну павагі, але і, перш за ўсё, падкрэсліць уклад пажылых людзей як значнага рэсурсу ў развіццё краіны, жыццё грамадства.

У гэтым годзе Урадам Рэспублікі Беларусь зацверджаны план мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі да Дня пажылых людзей. Дэвізам Дня пажылых людзей сёлета сталі словы: "Павага, Клопат, Адказнасць".

У рамках гэтай акцыі члены БРПА, БРСМ, а таксама актывісты Беларускага саюзу жанчын і Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУА "Круговіцкая сярэдняя школа" наведалі ветэранаў педагагічнай працы, аказалі неабходную дапамогу адзінокім і павіншавалі ўсіх ветэранаў з надыхолдзячым Днем настаўніка. Прыемна было бачыць на іх тварах усмешкі і чуць словы падзякі ў наш адрас. Кожны ветэран атрымаў віншавальную паштоўку і "салодкі" падарунак.

Хай свецяцца радасцю іх вочы.

comments powered by DisqusПавага. Клопат. Адказнасць