Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Прыміце віншаванні

29.09.2023

Дзень настаўніка - цёплае і кранальнае свята. Дзень, калі гавораць шмат цёплых слоў. Гэта дзень для ўсіх, хто шануе і паважае працу настаўніка. Гэта дзень, калі кожны спяшаецца аддаць даніну павагі тым педагогам, якія ўклалі ў нас часцінку сябе і сваіх ведаў. Гэта дзень, калі  віншуюць і дзякуюць усіх настаўнікаў.

Напярэдадні свята, у пятніцу, па традыцыі, навучэнцы нашай школы падрыхтавалі святочны сюрпрыз для нашых педагогаў - сустракалі настаўнікаў на ўваходзе і віншавалі з іх прафесійным святам,  замянялі ўрокі (ну куды ж без Дня самакіравання).

Дзень самакіравання - незвычайнае і доўгачаканае свята ў нашай школе. Гэта шанц паспрабаваць сябе ў ролі настаўніка. Старшакласнікі рыхтаваліся да гэтага дня вельмі сур'ёзна: бралі расклад і планы ўрокаў у настаўнікаў; дамаўляліся, хто і што вядзе - увогуле, цэлы тыдзень вучні 10-11 класаў рыхтаваліся да ўрокаў. І вось, доўгачаканы дзень настаўніка настаў - старшакласнікі, з усёй адказнасцю, праводзілі ўрокі, правяралі знешні выгляд навучэнцаў, сачылі за парадкам у школе. 

Завяршыў дзень самакіравання святочны канцэрт, прысвечаны дню настаўніка, на якім можна было пачуць знаёмыя мелодыі, убачыць тэатральныя пастаноўкі і мініяцюры, а таксама танцы ад дзіцячага аб'яднання "Непаседы".

Усё прайшло ў цёплай, сяброўскай атмасферы, па-дамашняму, як і належыць у дружнай школьнай сям'і.

comments powered by DisqusПрыміце віншаванні