Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Турыстычны злёт паклікаў

31.05.2023

Напэўна няма чалавека, які хаця б раз у жыцці не быў турыстам. Хтосьці адпраўляецца вывучаць новыя краіны, хтосьці на ровары ці пешшу, з рукзаком і гітарай, накіроўваецца па маляўнічых месцах сваёй Радзімы. І вучні нашай школы таксама не сталі выключэннем. Іх паклікаў раённы турыстычны злёт.
На турыстычны злёт прыехалі камандыз 14 устаноў адукацыі раёна. Рабяты з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел ва ўсіх конкурсах. Каманды паказалі свае веды, уменні, навыкі працы ў калектыве, цягавітасць і арганізаванасць.
Праграма дзіцячага турзлёту ўключыла конкурсы па спартыўным арыентаванні на мясцовасці, па тэхніцы пешаходнага турызму, яздзе на веласіпедзе, на лепшую турыстычную песню і іншыя.  Каманда нашай школы паказала добрыя рэзультаты ў спартыўным арыентаванні і ў конкурсе турыстычнай песні, за што і атрымалі дыпломы.

Весела і з карысцю правялі школьнікі два цудоўныя дні ў палатках каля рэчкі Начанкі.

comments powered by DisqusТурыстычны злёт паклікаў