Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Свята Апошняга званка

25.05.2023

Апошні званок... Мітусня, перажыванні, урачыстая музыка, устрывожаныя выпускнікі і кветкі, кветкі... 
З самай раніцы 25 мая наш школьны двор напоўніўся асаблівай радасцю прадчування свята. І вось гучаць фанфары! Урачысты строй выпускнікоў зрывае дружныя апладысменты гледачоў, сярод якіх радасныя госці, клапатлівыя бацькі і, вядома, настаўнікі. 

Прысутныя на свяце госці з аддзела па адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама, з Нацкага сельвыканкама, дырэктар школы, класны кіраўнік – усе пажадалі выпускнікам удачы, шчасця, радасці, дасягнення высокіх вяршынь у далейшым дарослым жыцці. Першакласнікі далі  наказ выпускнікам, паабяцаўшы быць добрай зменай і праз колькі гадоў бліснуць ведамі ў фізіцы, хіміі і іншых навуках. А затым школьны званок абвясціў сваёй звонкай трэллю пачатак новага шляху.

А што ж выпускнікі? У гэты дзень асабліва сарамлівыя і сумныя, на развітанне яны сказалі трапяткія словы сваім настаўнікам, бацькам, малодшым школьнікам.  Паветраныя шары, якія ляцяць у неба, азнаменавалі сабой пачатак новага этапу ў жыцці.

Свята Апошняга званка атрымалася вельмі добрым і кранальным. Пра гэта сведчылі не толькі ўсмешкі выпускнікоў, бацькоў, настаўнікаў, але і іх вочы, якія напоўніліся слязамі радасці і шчасця…

comments powered by DisqusСвята Апошняга званка