Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Чарговае паседжанне ШАГ

27.04.2023

27 красавіка ў ДУА “Круговіцкая сярэдняя школа” ў рамках адзінага дня інфармавання адбылося пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна на тэму “Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць».

У інфармацыйным блоку “Беларусь-краіна шматвяковай і самабытнай культуры” рабяты здзейснілі экскурс у гісторыю развіцця культуры і мастацтва за перыяд апошніх трох дзесяцігоддзяў. Пераканальна прагучалі словы аб багацці, разнастайнасці мастацкай культуры беларусаў, якая бярэ свій пачатак з глыбокай даўніны. Важна захаваць для будучых пакаленняў гісторыка-культурную спадчыну. Дзякуючы намаганням Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на дзяржаўным узроўні рашаюцца задачы падтрымкі аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, іх рэстаўрацыі, стварэння новых аб’ектаў. Ахова гісторыка-культурнай спадчыны-абавязковая ўмова ўстойлівага развіцця дзяржавы, умацавання яе прэстыжу на міжнароднай арэне.

         На мерапрыемства былі запрошаны госці: дырэктар вясковага дома культуры і кіраўнік народнага тэатра “Паланіца” Шаматульская Алла Сямёнаўна і бібліятэкар сельскай бібліятэкі Фядосава Наталля Уладзіміраўна. Яны пазнаемілі вучняў са спецыфікай работы ва ўстановах культуры ў сельскай мясцовасці, расказалі аб мясцовых традыцыях і ўстановах адукацыі, дзе можна атрымаць прафесію культработніка. Госці запрасілі вучняў часцей наведваць установы культуры і прымаць актыўны ўдзел у мерапрыемствах.

Мерапрыемства прайшло ў сяброўскай і творчай атмасферы, вучні былі зацікаўлены ў тэме і задавалі шмат пытанняў гасцям.

Падчас мерапрыемства госці і вядучы закранулі многія аспекты культуры Беларусі, у тым ліку матэрыяльную і духоўную спадчыну, прафесійнае і народнае мастацтва, грамадскія, творчыя ініцыятывы і інш. Яны падкрэслілі важнасць захавання і прасоўвання культурнай спадчыны краіны, каб новыя пакаленні маглі лепш разумець і шанаваць сваю гісторыю і традыцыі.

Дыялог па тэме мерапрыемства быў канструктыўным, цікавым. Удзельнікі атрымалі шмат інфармацыі, якая, упэўнены, сцвердзіла іх у разуменні неабходнасці ведаць і вывучаць культурную спадчыну Беларусі, паважаць традыцыі народа, тым самым захоўваючы знітаванасць пакаленняў. 

 

Л.І. Муха, класны кіраўнік 9 класа

ДУА «Круговіцкая сярэдняя школа» Гацавіцкага раёна

comments powered by DisqusЧарговае паседжанне ШАГ