Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Урачыстая лінейка

17.04.2023

 На ўрачыстай лінейцы былі падведены вынікі Тыдня стварэння. Вядучыя нагадалі добрыя справы, якія былі арганізаваны падчас правядзення Тыдня. Гэта і дабраўпарадкаванне тэрыторыі каля дуба-волата – круговіцкай славутасці, і акцыі “Абеліск” і “Чысты клас”, і навядзенне парадку каля храма на Ізбійскім боры. Асабліва парадавалі вучняў салодкія прызы, якія ўручыў удзельнікам пасадкі лесу ляснічы Круговіцкага лясніцтва Сойка В.У.
 У канцы лінейкі эстафету стварэння дырэктар школы Аляксандр Арсенцьевіч перадаў дырэктару ДУА “Дзяніскавіцкая СШ” Берташ Н.І. з пажаданнямі поспехаў і новых добрых спраў.

 А яшчэ падчас лінейкі былі ўзнагароджаны вучні 11 класа: Марыя Муха за ўдзелу абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “100 ідэй для Беларусі” атрымала дыплом 2 ступені і каштоўны прыз, а Лісок Андрэй быў узнагароджаны граматай і медалем за 1 месца ў раённым легкаатлетычным кросе.

comments powered by DisqusУрачыстая лінейка