Адзіны дзень правіл дарожнага руху
16.03.2023
У Дзень бяспекі дарожнага руху у школе прайшло мерапрыемтва "Знай і выконвай законы дарог". "Выконваючы ПДР - захоўваеш жыццё!" - пад такім дэвізам сёння ў краіне праходзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Асаблівая ўвага бяспецы пешаходаў. За мінулы год у сталіцы пад колы трапілі 243 чалавекі. Дарожныя міліцыянеры адзначаюць: у многіх выпадках самі пешаходы парушалі правілы дарожнага руху, і цаной такіх дзеянняў стала жыццё. Супрацоўнікі ДАІ заклікаюць перад пераходам праезнай часткі глядзець пад ногі (пакрыццё зараз можа быць слізкім), а таксама знімаць навушнікі і капюшоны.
Не варта забываць абазначаць сябе ў цёмны час сутак. Для гэтага трэба выкарыстоўваць флікеры або святлоадбівальныя элементы на вопратцы.

comments powered by Адзіны дзень правіл дарожнага руху