Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Агульнашкольны бацькоўскі сход “Прафілактыка супрацьпраўных паводзін няпаўналетніх”

17.02.2023

 У нашай школе 17 лютага 203 года адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход “Прафілактыка супрацьпраўных паводзін няпаўналетніх”. Перад бацькамі выступілі прадстаўнікі зацікаўленных ведамстваў. Старшы лейтэнант інспектар Ганцавіцкага РАУС Бур’як У.В. правеў гутарку на тэму “Прафілактыка ўжывання наркатычных рэчываў”. Старшыня Нацкага сельскага савета Мышкавец Л.Дз. пазнаеміла бацькоў са статыстыкай правапарушэнняў і злачынстваў непаўналетніх на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна, параіла больш увагі ўдзяляць сваім дзецям. Класны кіраўнік 5 класа Гайцюкевіч Т.Р. засяродзіла ўвагу ўдзельнікаў сходу на папярэджанні няшчасных выпадкаў на лёдзе і каля вадаёмаў, раздала бацькам памяткі па правілах бяспечных паводзін каля вадаёмаў. І ў канцы сходу педагог-псіхолаг Лемяшэўская Н.А. расказала бацькам, як пазбегнуць непаразумення паміж бацькамі і дзецьмі, правяла анкетаванне законных прадстаўнікоў непаўналетніх на тэму ўзаемаадносін у сям’і, дала парады па вырашэнню канфліктаў ў сямейных ўзаемаадносінах.

comments powered by DisqusАгульнашкольны бацькоўскі сход “Прафілактыка супрацьпраўных паводзін няпаўналетніх”