Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

"Мір на ўсёй планеце"

08.02.2023

Я вас заклікаю, нам усім гэта трэба,

Няхай на зямлі будзе мір, будзе сяброўства,

Хай сонца прамяністае ўсім нам ззяе,

А войн - НІКОЛІ і НІДЗЕ не бывае !!!

                                            В. Маслава

 Барацьба за мір і спакой на нашай планеце - наша агульная мэта, каб планета магла квітнець, каб жыццё людзей станавілася лепшым.

 У 4 класе прайшоў урок міру "Мір на ўсёй планеце". Дзеці  казалі пра тое, як яны разумеюць сэнс слова "мір", чаму беларусы заўсёды імкнуцца да міру і робяць для гэтага ўсё магчымае. З дапамогай аднаго з займальных прыёмаў, хлопчыкі склалі прыказку "Худы мір лепшы за добрую сварку". Праца па асэнсаванні гэтай прыказкі вывела навучэнцаў на разуменне неабходнасці ў вырашэнні канфліктаў рабіць крокі па прымірэнні, наладжваць паразуменне і праяўляць павагу адзін да аднаго. Яшчэ дзеці стваралі “кветачку міру”, збіралі ў куфар словы, якія адносяцца да мірнага шчаслівага жыцця, чыталі вершы. Вучні выразалі выяву голуба, сімвала міру, выказвалі свае пажаданні для ўсіх людзей планеты і прымацоўвалі галубкі на дошку як пасланне : жыць па законах дабра і справядлівасці, суадносіць свае інтарэсы з інтарэсамі сваіх таварышаў. Ад нашага сяброўства шмат што залежыць. Нават, у нейкай ступені, мір на нашай планеце.

comments powered by Disqus"Мір на ўсёй планеце"