Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дзень юнага героя-антыфашыста

08.02.2023

Сёння, 8 лютага, па рашэнні ААН адзначаецца Дзень юнага героя-антыфашыста. Асаблівую ўвагу, заслугоўваюць піянеры-героі Вялікай Айчыннай вайны. Да вайны гэта былі самыя звычайныя хлапчукі і дзяўчынкі. Вучыліся, дапамагалі старэйшым, гулялі, бегалі-скакалі. Іх імёны ведалі толькі родныя, аднакласнікі ды сябры. Прыйшоў час — яны паказалі , якім велізарным можа стаць маленькае дзіцячае сэрца, калі разгараецца ў ім святая любоў да Радзімы. Актывісты БРПА расказалі вучням аб подзвігах, здзейсненых беларускім піянерам Героем Савецкага Саюза Маратам Казеем. А таксама аб подзвігах Зіны Партновай, Лёні Голікава і інш. Завяршылася мерапрыемства хвілінай маўчання ў памяць аб юных патрыётах, якія змагаліся за свабоду нашай Радзімы.

comments powered by DisqusДзень юнага героя-антыфашыста