Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Вечар сустрэчы з выпускнікамі

04.02.2023

Знаходзячыся за школьнымі партамі і набываючы веды, усе мы марым хутчэй стаць дарослымі, будуем вялікія планы. Адправіўшыся ў дарослае жыццё, па-рознаму складваюцца лёсы выпускнікоў. І толькі ў памяці праз гады жыве той выдатны бесклапотны час, які ўжо ніколі не вярнуць.

Па старой добрай традыцыі ў першую суботу лютага выпускнікі паспяшаліся ў родную школу. З радасцю настаўнікі сустракалі тых, чые звонкія галасы год ці дзесяць, дваццаць, трыццаць, сорак пяць гадоў таму напаўнялі школу жыццём.

Атмасфера сустрэчы была напоўнена мноствам цёплых слоў у адрас школы, добрымі ўспамінамі, музыкай. Для былых навучэнцаў настаўнікі і вучні цяперашнія падрыхтавалі святочную праграму, якая нагадала гасцям пра дзяцінства, перанесла іх на пару гадзін у бестурботныя школьныя гады.

comments powered by DisqusВечар сустрэчы з выпускнікамі