Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Урок міру

30.01.2023

У рамках аб’яўленага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам  2023 года Годам міру і стварэння 30 студзеня 2023 годасярод вучняў7-8 класаў Круговіцкай сярэдняй школы прайшоў урок “Мір – важнейшая  каштоўнасць”, на якім ішла размовапрагістарычны лёс беларускага народа, пра важнасць міру, трагічнасць войнаў, пра неабходнасць помніць гісторыю сваёй Радзімы.

Вучні 7 класа расказалі пра гістарычныя падзеі, якія закранулі нашу Радзіму.Пасля Вялікай Айчыннай вайны мінула амаль 78 гадоў, але памяць і боль пра яе жыве ў многіх сем'ях, чые родныя загінулі на франтах вайны, былі закатаваны ў канцлагерах, прапалі без вестак. Беларусы памятаюць і шануюць подзвіг герояў, якія падарылі нам свабоду і магчымасць жыць у мірнай краіне. Гэты непарушны пастулат замацаваны і ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкул 15-ы якой абвяшчае: «Дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».

Дунчык Т.П., настаўнік гісторыі, абмеркавала з вучнямі  значэнне гістарычнай памяці для будучых пакаленняў. Удзельнікі мерапрыемства адзначылі, што будучыню можна пабудаваць толькі ў мірнай, незалежнай і суверэннай дзяржаве. Наша задача – працаваць на карысць сваёй краіны, памятаць і захоўваць дасягненні продкаў, памнажаць іх, а таксама дасягаць новых вяршыняў у развіцці нашай роднай Беларусі.

Мір, суверэнітэт і незалежнасць для беларускага народа з'яўляюцца адной з найвышэйшых каштоўнасцяў. Менавіта беларускі народ, які прайшоў і вытрымаў велізарную колькасць выпрабаванняў і войн, як ніхто іншы, разумее і шануе мірнае неба і незалежнасць сваёй дзяржавы.

comments powered by DisqusУрок міру