Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Наведванне краязнаўчага музея

26.01.2023

25 студзеня вучні нашай школы ў рамках пілотнага праекту наведалі Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей. Была праведзена экскурсія па ўсіх экспазіцыях музея.

Пачатак экспазіцыі музея – зала «Археалогія», у якой прадстаўлены прылады працы, упрыгожванні, аскепкі посуду каменнага і бронзавага вякоў, знойдзеныя ў курганных могільніках Ганцаўшчыны.
Другая зала прысвечана прыродным багаццям Ганцаўшчыны: лясам і балотам, рэкам і азёрам, іх расліннаму і жывёльнаму свету.
У першай зале «Гісторыя» размешчаны цікавыя дакументы і фатаграфіі, якія распавядаюць пра мястэчка Ганцавічы ў 1890-1930-я гады.
У другой зале "Гісторыя" эскпанаты расказваюць аб партызанскай барацьбе краю ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб пасляваеннай Ганцаўшчыне, аб культурным, літаратурным, спартыўным і эканамічным жыцці гэтых мясцін.

У дзяцей засталіся добрыя ўражанні аб экскурсіі, аб тым, пра што яны даведаліся ў музеі.

comments powered by DisqusНаведванне краязнаўчага музея