Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

ШАГ

26.01.2023

 Адзіная інфармацыйная гадзіна ШАГ

Тэма: «Гонар за Беларусь. Навука і інавацыі - сучаснасць і будучыня нашай эканомікі» (дасягненні ў навукова-тэхнічнай дзейнасці, інавацыйным і тэхналагічным развіцці)

          Вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме “Гонар за Беларусь. Навука і інавацыі - сучаснасць і будучыня нашай эканомікі». Мерапрыемства праходзіла ў форме канферэнцыі.

          У першым блоку “МЫ ДАВЕДАЕМСЯ” вучніпазнаёміліся з наступнай інфармацыяй: “Дасягненні беларускіх вучоных – важны драйвер эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь”, “Моладзь Беларусі – магчымасці для самарэалізацыі”, “Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк – інвестыцыі ў будучыню”.

          Старшакласнікі разам з Зінаідай Мікалаеўнай класным кіраўніком 10 класа абмяркоўвалі з чаго пачынаецца любое адкрыццё і навука, чаму ў Рэспубліцы Беларусь было афіцыйна ўстаноўлена свята Дзень беларускай навукі, якое штогод адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня.

          Навучэнцы паспрабавалі адказаць на галоўнае пытанне, што дазволіла нашай краіне дабіцца добрых вынікаў?

Зінаіда Мікалаеўна адзначыла, што наша краіна славіцца вучонымі, якія ўнеслі значны ўклад у сусветную навуку, адзначыўшы такія дасягненні вучоных, як распрацоўка вакцыны для медыцынскай прафілактыкі COVID-19, запуск 22 ліпеня 2012 года на арбіту спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Навучэнцы разважалі над тым, для якіх мэт выкарыстоўваецца атрыманая касмічная інфармацыя са спадарожніка.

          Вядучыя Лісок Андрэй вучань 11 класа і Пісарык Сафія вучаніца 9 класа расказалі пра самыя яркія вынікі беларускіх вучоных у галіне цыфравізацыі, рабатызаваных тэхналогій, якія намаганні трэба рабіць для таго, каб дасягнуць пэўных вынікаў, якія ўмовы створаны ў Рэспубліцы Беларусь для падтрымкі таленавітай моладзі.

          У рамках інфармацыйнага блока "Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк - інвестыцыі ў будучыню" навучэнцы даведаліся аб асноўных напрамках дзейнасці ўстановы, аб умовах залічэння ў Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк.

          У блоку «МЫ ДЗЕЙНІЧАЕМ» вучні разважалі, якімі магчымасцямі, якія прадстаўляюцца дзяржавай, яны карыстаюцца падчас вучобы ў школе, дзяліліся сваім меркаваннем, як зрабіць навучанне ў школе па-сапраўднаму цікавым.

          Завяршылася мерапрыемства парадай, каб вучніпамяталі, што кожны з іх можа стаць і навукоўцам, і вынаходнікам і зрабіць неверагоднае для сваёй краіны.

comments powered by DisqusШАГ