Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

ШАГ

22.12.2022

22 снежня ў ДУА “Круговіцкая сярэдняя школа” ў рамках адзінага дня інфармавання адбылося пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна на тэму “Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае, шануем сучаснае, будуем будучае”.

У рамках ШАГ 1 «МЫ ДАВЕДАЕМ» навучэнцы пазнаёміліся з двума інфармацыйнымі блокамі «Без тэрміна даўнасці (пошукавая і даследчая дзейнасць)» і «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць».Адным з напрамкаў ідэалагічнай работы з’яўляецца патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. З гэтай мэтай ва ўстановах адукацыі па ўсёй краіне ствараюцца гурткі турысцка-краязнаўчага і ваенна-патрыятычнага профілю, клубы, пошукавыя групы, створаныя пры музеях устаноў адукацыі. Вучні выказалі думку, што іх удзел у дадзеных аб’яднаннях развівае іх пачуццё любові да радзімы, а таксама садзейнічае даследчай дзейнасці па вывучэнні роднага краю.

За год вучні нашай школы наведалі некаторыя гістарычныя месцы, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной. Старшакласнікі ўзгадалі, што многія экскурсійныя аб’екты абсталяваны спецыяльнымі qr-кодамі, каб даведацца дадатковую інфармацыю. Гэта стала магчыма дзякуючы міжнароднаму гістарычнаму праекту “Лічбавая зорка”, які накіраваны на фарміраванне духоўна-маральных, грамадзянскіх якасцяў асобы, на развіццё інтарэсу і павагі да помнікаў баявой славы, якія ўвекавечваюць трагічныя і гераічныя падзеі мінулага.

У рамках азнаямлення з інфармацыйным блокам "Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што захоўваць" у 2022 годзе навучэнцы ўспомнілі аб святочных мерапрыемствах з нагоды юбілеяў выдатных беларусаў (народных паэтаў Беларусі Якуба Коласа і Янкі Купалы, архітэктара Іосіфа Лангбарда, хору Рыгора Шырмы, народнага мастака Беларусі Міхаіла Савіцкага, народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля, народнага паэта Беларусі Максіма Танка,а таксама беларускага пісьменніка і дзяржаўнага дзеяча Дзмітрыя Жылуновіча), аб мерапрыемствах па ўвекавечанні памяці Герояў Беларусі – маёра Андрэя Нічыпорчыка і лейтэнанта Мікіты Куканенкі, якія трагічна загінулі 19 мая 2021 г., першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта Івана Шамякіна.

Мноства мерапрыемстваў у Год гістарычнай памяці праведзена з удзелам дзяцей і моладзі на рэспубліканскім узроўні. Гэта беларуска-расійскі патрыятычны праект "Цягнік Памяці", ваенна-патрыятычная гульня "Арляня", свята "Маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь - 2022", патрыятычная ўсебеларуская акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!", інфармацыйна-адукацыйны праект “Школа Актыўнага Грамадзяніна” і інш.

Некаторыя мерапрыемствы для дзяцей і моладзі, якія ўключаны ў план, маюць яскрава выражаны краязнаўчы характар, як усебеларуская маладзежнай экспедыцыя «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства» і акцыя «Пазнавальнымі сцежкамі нашай Радзімы». Вучні 9-11класаў нашай школы на чале з настаўнікам гісторыі Дунчык Таццянай Паўлаўнай таксама удзельнічалі ва ўсебеларускаймаладзежнай экспедыцыі «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства» і занялі 1 месцы ў раёне і на вобласці.

У чэрвені 2014 года падчас закладкі памятнай капсулы на месцы стварэння мемарыяльнага комплексу "Трасцянец", дзе перапляліся трагічныя лёсы розных народаў, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка сказаў: "Наш святы дэвіз - "Ніхто не забыты, нішто не забыта". І сапраўды, мы ніколі не забудем, які подзвіг здзейснілі нашы продкі, каб зараз у нас было мірнае неба над галавой.

Т.Р. Гайцюкевіч, кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання

ДУА «Круговіцкая сярэдняя школа» Ганцавіцкага раёна

comments powered by DisqusШАГ