Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Відэаканал
Мабільная прылада
Спасылкі

Прафілактыка правапарушэнняў

У Ганцавіцкім раёне адзначаецца рост правапарушэнняў і злачынстваў, учыненых непаўналетнімі. Як сведчыць практыка, гэтаму садзейнічае неналежнае выкананне сваіх абавязкаў бацькамі. У раёне вядзецца актыўная прафілактычная работа, аднак калі ў сям'і не надаюць увагі дзіцяці, то ў далейшым, з вялікай доляй верагоднасці, можна чакаць пэўных негатыўных наступстваў.

Так, па прычыне неналежнага выхавання і аслабленага кантролю з боку бацькоў і апекуноў, у мінулым годзе непаўналетнімі ўчынены крадзеж відэарэгістратара з аўтамабіля ў в. Малькавічы і грашовых сродкаў з кватэры ў г. Ганцавічы, а таксама хуліганствы, якія выявіліся ў беспадстаўным пашкоджанні платоў, якія агароджваюць прыдамавую тэрыторыю грамадзян у в. Малькавічы, і вокны ў інтэрнаце прадпрыемства ў г. Ганцавічы. Судом Ганцавіцкага раёна непаўналетнія асуджаныя за ўчыненыя злачынствы.

У мэтах прафілактыкі супрацьпраўных паводзін непаўналетніх пракуратурай раёна не толькі вывучаецца праца з падлеткамі, але і прымаюцца адпаведныя прафілактычныя меры. Адна з іх - вынясенне пракурорам афіцыйнага папярэджання бацькам аб неабходнасці ўзмацнення кантролю за сваімі дзецьмі. Пры невыкананні сваіх абавязкаў у далейшым, яны могуць быць пазбаўлены бацькоўскіх правоў. Ёсць праблемнае пытанне да дарослых, якое тычыцца ўключэння непаўналетніх ва ўжыванне спіртнога. За адзінкавыя выпадкі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, да якой і прыцягваліся па ініцыятыве пракуратуры аматары выпіць з непаўналетнімі. А пры сістэматычным паўтарэнні названага правапарушэння, даросламу прыйдзецца адправіцца за краты на пэўны тэрмін - заканадаўствам прадугледжана пакаранне ў выглядзе арэшту або пазбаўлення волі на тры гады.

Дарэчы, бацькам неабходна не толькі сачыць, чым і дзе займаецца іх дзіця, але і кантраляваць, каб ён не знаходзіўся па-за месцам жыхарства ў позні час. У 2015 годзе пачасціліся выпадкі прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці бацькоў, якія не забяспечылі суправаджэнне сваіх дзяцей, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, у перыяд з 23 да 6 гадзін па-за жылля.

Бацькам таксама неабходна цікавіцца, чым жыве дзіця і звяртаць увагу на яго актыўнасць у інтэрнэце, у прыватнасці, у сацыяльных сетках. У мінулым годзе за распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў у дачыненні да аднаго падлетка ўжо распачыналася крымінальная справа. Варта адзначыць, што за згаданае злачынства прадугледжана пакаранне толькі ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да чатырох гадоў.

У цэлым, неабходна ўсвядоміць, што ў выхаванні дзяцей дробязяў не бывае, і школа ніколі не зможа замяніць сямейныя адносіны, якія будуюцца на любові, узаемнай павазе і адказнасці за родных.

Дзiяна Якубец,
памочнік пракурора Ганцавіцкага раёна

Памяткі

Сацыяльныя ролікі МУС і ЮНІСЭФ