Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Асеннія канікулы для вучняў школы

04.11.2022

 Цікава і займальна праходзяць асеннія канікулы для вучняў нашай школы. Старшакласнікі прынялі ўдзел у другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, вучні 7 класа паўдзельнічалі ў 1 этапе раённай краязнаўчай алімпіяды. Малодшыя школьнікі спаборнічалі ў творчым конкурсе малюнкаў “Здароўе ў кожнай кропельцы”. Бібліятэкар падрыхтавала літаразнаўчую віктарыну “У гасцях у кнігі”, дзе вучні 5-7 класаў успаміналі літаратурных герояў, разгадвалі рэбусы, красворды. У час турніра разумных і знаходлівых  “Ці ведаеш ты Беларусь?” рабяты паказалі свае веды па гісторыі і геаграфіі нашай краіны. Цікавай выдалася адукацыйная экскурсія “Падарожжа сквозь стагоддзі”, калі вучні 5-10 класаў наведалі  рэшткі будынкаў штаба батальёна Корпуса Пагранічнай Аховы Людвікова. Таксама на канікулах вучні правялі працоўныя акцыі “Жоўты ліст” і “Абеліск”, у час якіх навялі парадак на прышкольнай тэрыторыі і каля помніка воінскай славы. І прыемным завярэннем канікул стаў удзел у раённых спаборніцтвах па настольным тэнісе. Юныя тэнісісты нашай школы Маляўка Мілана і Сайко Арцем атрымалі тры граматы: ΙΙ месца сярод дзяўчынак, ΙΙІ месца сярод юнакоў і ΙΙІ каманднае месца.

comments powered by Disqus Асеннія канікулы для вучняў школы