Тыдзень бацькоўскай любові
14.10.2022
У нашай школе пачаўся Тыдзень бацькоўскай любові. Сёння Праваслаўная Царква адзначае свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы. А ў нас у Беларусі прынята менавіта ў гэты святы дзень святкаваць Дзень маці. І гэта, вядома, не выпадкова. Бо кожная маці імкнецца атуліць сваё дзіця ад бед і няшчасцяў любоўю і клопатам. А Найсвяцейшая Багародзіца ўвесь свет хавае ад зла сваім покрывам. Дзень маці – гэта цёплае сардэчнае свята, якое з кожным годам ўсё больш ўваходзіць у нашы дамы. З пакалення ў пакаленне для кожнага чалавека мама – самы галоўны чалавек. Менавіта таму нашы вучні з асаблівым задавальненнем удзельнічалі ў калектыўных творчых справах, рыхтавалі матулям падарункі і сардэчныя словы. У школе пачалася акцыя “Павіншуем маму разам”. А 14 кастрычніка вучні правялі віншавальную акцыю “З добрым настроем”, у ходзе якой усіх жанчын-матуляў чакалі добрыя словы і салодкі сюрпрыз.






comments powered by Тыдзень бацькоўскай любові