Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Школа актыўнага грамадзяніна

22.09.2022

22 верасня 2022 года ва ўстанове адукацыі адбылася першая ў новым навучальным годзе дыялогавая пляцоўка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” – “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме: “Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна” з удзелам вучняў 8-11 класаў і госця Супруна Віктара Міхайлавіча, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Белая Русь”. Таксама на мерапрыемства былі запрошаны дырэктар школы А.А. Занько і М.І. Пакумейка, старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын".
У рамках інфармацыйнага блока "Адзін маршрут - агульная памяць" кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Т.Р. Гайцюкевіч пазнаёміла рабят з асабліва значным патрыятычным праектам "Цягнік памяці", удзельнікамі якога сталі 200 беларускіх і расійскіх школьнікаў. За 15 дзён маршруту юнакі і дзяўчаты наведалі некалькі гарадоў дзвюх краін, сталі ўдзельнікамі розных мерапрыемстваў: сустрэчы з ветэранамі, грамадскімі дзеячамі, наведванне музеяў, інтэрактыўных экспазіцый, рэканструкцый баёў.
Супрун Віктар Міхайлавіч пагаварыў з вучнямі аб тым, наколькі важна захоўваць у наш час гістарычную памяць, аддаваць даніну павагі подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Другі інфармацыйны блок "Лета - час дзейнічаць: ад зарадкі да працоўных рэкордаў" быў прысвечаны летнім працоўным і аздараўленчым лагерам. Навучэнец 10 класа Заяц Уладзіслаў расказаў аб сваім удзеле ў летнім працоўным лагеры, арганізаваным ГА БРСМ. Актыўны летні перыяд вучні 11 класа правялі і ў раённым лагеры з кругласутачным знаходжаннем абаронна-спартыўнага профілю "Астравок". Дзеці ахвотна дзяліліся ўспамінамі аб тым, як былі ўдзельнікамі спартыўных мерапрыемстваў, спаборніцтваў, турніраў, рухомых гульняў.

Занько А.А., дырэктар школы, звярнуў увагу вучняў на тое, што летнія канікулы асацыіруюцца з адпачынкам, але далёка не ўсе маладыя людзі хочуць выкарыстоўваць гэты перыяд для бяздзейнага баўлення часу. Многія хлопчыкі і дзяўчынкі аддаюць перавагу ў перыяд летніх канікулаў працы. Супрун Віктар Міхайлавіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, падрабязна расказаў аб тым, якія магчымасці прадастаўляюцца падлеткам для работы на летніх канікулах у нашым раёне.
У рамках трэцяга блока "МЫ ДЗЕЙНІЧАЕМ" былі падведзены вынікі дыялогу. Навучэнцы расказалі, якімі магчымасцямі, якія прадстаўляюцца дзяржавай, яны скарысталіся ў перыяд летніх канікулаў, дзяліліся сваім меркаваннем, як зрабіць летнія канікулы па-сапраўднаму цікавымі, карыснымі і актыўнымі.

comments powered by DisqusШкола актыўнага грамадзяніна