Дзень міру
21.09.2022
21 верасня ў Круговіцкай сярэдняй школе прайшоў Дзень міру.
На мерапрыемстве, прысвечанаму Міжнароднаму дню міру “Шчасце жыць пад мірным небам”, яго удзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй і сімваламі Дня міру. Увага навучэнцаў была звернута на тое, што з мэтай распаўсюджвання і ўкаранення ідэалаў міру ў адносінах ўнутры дзяржаў і народаў, а таксама ў адносінах паміж імі 21 верасня быў устаноўлены Міжнародны Дзень міру.
Мерапрыемства было накіравана на разуменне вучнямі сэнсу слова «мір». Навучэнцы разважалі аб тым, што значыць мір для кожнага з нас, аб тым, як важна берагчы мір. З увагай і суперажываннем вучні глядзелі відэасюжэт з успамінамі землякоў пра ваеннае дзяцінства ў гады Вялікай Айчыннай вайны, разважалі аб важнасці захавання гістарычнай памяці для недапушчэння вайны як сродку вырашэння міжнародных спрэчак.
Удзельнікі сустрэчы прыйшлі да высновы, што мірнае неба над галавой—самае каштоўнае, што можа мець чалавецтва.
Напрыканцы навучэнцы паразважалі, што яны асабіста могуць зрабіць для падтрымання міру на Зямлі і напісалі на папяровых далонях свае пажаданні ўсім жыхарам нашай планеты.
comments powered by Дзень міру