Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Акцыя «У цэнтры ўвагі - дзеці!»

31.08.2022

Каб усцерагчы дзяцей ад навакольных небяспек і прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў, МНС праводзіць акцыю "У цэнтры ўвагі - дзеці".
Акцыя пройдзе ў два этапы. У рамках першага - работнікі МНС правядуць прафілактычныя мерапрыемствы ў буйных гандлёвых цэнтрах і іншых аб'ектах гандлю, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, нагадваючы бацькам аб тым, як важна навучаць малодшае пакаленне правілам бяспекі.

У рамках другога этапа акцыі, пляцоўкамі для мерапрыемстваў стануць установы агульнай сярэдняй адукацыі, дзіцячыя дашкольныя ўстановы і месцы з масавым знаходжаннем людзей.
За мінулы перыяд 2022 года ў Рэспубліцы Беларусь адбылося 4065 надзвычайных сітуацый, на якіх загінулі пяць дзяцей.

Паважаныя бацькі, Якім бы дарослым ні здавалася ваша дзіця, перасцерагіце яго ад бяды. Дзіця малодшага школьнага ўзросту павінна ведаць хатні адрас і нумар тэлефона. Навучыце яго карыстацца мабільным тэлефонам, каб пры неабходнасці ён мог патэлефанаваць у службы экстранай дапамогі, а таксама вам на працу. Каля тэлефона замацуйце ліст паперы з усімі неабходнымі нумарамі. Раскажыце дзіцяці, пры якіх абставінах імі можна скарыстацца. Штодня нагадвайце свайму дзіцяці аб правілах дарожнага руху.

Навучыце сваіх дзяцей правілам бяспечных паводзін, пачніце простыя ўрокі бяспекі са сваімі дзецьмі зараз, выкарыстоўваючы раздзел «МНС бацькам і педагогам» на сайце 112.by

І памятайце - чужых дзяцей не бывае. Калі вы ўбачылі, што дзеці робяць штосьці, здольнае ім нашкодзіць - папярэдзьце аб небяспецы, звярніцеся да іх бацькоў, а калі няма магчымасці - праінфармуйце спецыяльныя службы. Ваша пільнасць і неабыякавасць дапамогуць прадухіліць бяду!

comments powered by DisqusАкцыя «У цэнтры ўвагі - дзеці!»