Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Свята гульні

08.08.2022

7 жніўня педагогі нашай навучальнай установы ладзілі Фестываль дваровай гульні "Выходзь у двор". На тэрыторыі Вялікакруговіцкага сельскага клуба размясцілася некалькі гульнявых пляцовак, дзе дзеці змаглі пагуляць у "класікі", у "гумку",у скакалку, у  "печаную бульбу", у "штандэр-стоп", у "садоўніка", у 12 палачак, памаляваць крэйдай на асфальце, а таксама паўдзельнічаць у турніры па настольным тэнісе і гонках на самакатах і скейтбордах. У гульні гулялі дзеці, а іх матулі і бабулі падказвалі і дапамагалі дзецям вывучыць і запомніць правілы  новых для іх гульняў - тых, у якія яны гулялі ў сваім дзяцінстве.  Весела было і дарослым і дзецям. З добрым настроем і абяцаннем часцей гуляць у такія гульні дзеці разыходзіліся дадому. Свята Ўдалося!

comments powered by DisqusСвята гульні