Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Выпускны 2022

10.06.2022

О, гэта юнацтва! Час надзей, мар, юнацкага максімалізму…. Адзін з дзён гэтай выдатнай пары - выпускны вечар у школе.

10 чэрвеня ў нашай школе прайшло вясёлае і крыху сумнае свята

“Да пабачэння, школа!”. Яго з нецярпеннем чакалі выпускнікі, бо няма ў школьным жыцці больш хвалюючага моманту, чым той, калі ты ў апошні раз уваходзіш у будынак роднай школы як яе выхаванец, а выходзіш адтуль самастойным, дарослым чалавекам, у якога наперадзе – будучыня.

З заканчэннем школы хлопчыкаў і дзяўчынак павіншавалі дырэктар школы, першы настаўнік, класны кіраўнік, бацькі, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці і іншыя.

Усе выступаючыя сказалі шмат цёплых слоў у наказ, раілі дзецям расхінуць рукі і прыняць гэты велізарны свет у валоданне, верыць у сябе, быць Чалавекам у любых прапанаваных жыццём абставінах, ісці па жыцці з ганарліва паднятай галавой, нікому не дазваляць сумнявацца ў іх сумленнасці і прыстойнасці.

У адрас педагагічнага калектыва прагучала шмат цёплых слоў і пажаданняў далейшага творчага шляху ў іх нялёгкай працы.

Жадаем поспехаў, дарагія выпускнікі!

comments powered by DisqusВыпускны 2022