Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Шукаем Веймутаву сасну

31.05.2022

31 мая 2022 года ў ДУА “Круговіцкі-яслі-сад-сярэднняя школа” цікава і пладатворна прайшоў экскурсійна-турыстычны дзень. Вучні сталі ўдзельнікамі экалагічнай квэст-гульні “Шукаем Веймутаву сасну” у час якой удзельнікі па апісанні знаходзілі Веймутаву сасну ў лесе, прыводзілі адрозненні яе ад звычайнай сасны, якая расце ў мясцовых лясах.

Далей вучні наведалі курганныя могільнікі ў лясным масіве па дарозе на в. Дзяніскавічы, даведаліся пра гісторыю дадзеных археалагічных помнікаў, час іх з’яўлення і асаблівасці мясцовых археалагічных помнікаў.

Вельмі спадабалася вучням падарожжа на прадпрыемства ААТ “Рыбгас Лактышы”, дзе дырэктар рыбгаса Шуст Сямён Васільевіч правёў экскурсію па аб’ектах гаспадаркі, расказаў пра этапы вырошчвання рыбы, сарціроўку, патрабаванні да спецыялістаў. Вучні мелі магчымасць убачыць матачнікі, дзе гадуюць малькоў, наугульныя пруды.

Добры настрой і цудоўныя ўражанні ад падарожжа сталі прыгожым акордам у заканчэнні навучальнага года.

comments powered by DisqusШукаем Веймутаву сасну