Экскурсія на Лінію Сталіна
30.05.2022
З мэтай грамадзянскага і ваенна-патрыятычнага выхавання, захавання памяці аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны 28 мая 2022 года для навучэнцаў ДУА “Круговіцкі-яслі-сад-сярэднняя школа” была арганізавана займальная экскурсійная паездка ў гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна".
"Лінія Сталіна" - самы вядомы музейны комплекс пад адкрытым небам. Экспазіцыя задумвалася і стваралася так, каб з першых крокаў можна было адчуць дух часу. Наведаўшы музей, вучні ўбачылі экспазіцыю ваеннай тэхнікі, артылерыі, танкаў, авіяцыі, стралковай зброі. Жадаючыя змаглі паспрабаваць свае сілы ў гістарычнай віктарыне, стральбе з пнеўматыкі, зборцы - разборцы зброі, кіданні гранат і іншых майстар – класах.
Яскравыя ўражанні пакінула ў вучняў наведванне паказальных выступленняў спецыялістаў-кінолагаў кіналагічнага цэнтра вайсковай часці 2044.
Дзякуючы ваенна-гістарычнай рэканструкцыі ўдзельнікі экскурсіі атрымалі магчымасць ужывую ўбачыць падзеі першага дня вайны і стаць сведкамі самаадданай абароны адной з застаў. У рэканструкцыі былі задзейнічаны ваенна-гістарычны клуб "Салдаты Перамогі" і баявая тэхніка часоў Вялікай Айчыннай Вайны.
На зваротным шляху дадому вучні былі ў выдатным настроі, дзяліліся ўражаннямі аб убачаным.
comments powered by Экскурсія на Лінію Сталіна