Нам гэты свет завешчана берагчы
25.04.2022
25 красавіка для вучняў 5-7 класаў прайшоў урок Памяці, прысвечаны 77-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне "Нам гэты свет завешчана берагчы".
Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў у Беларусі-дзяржаўнае свята. Для беларусаў гэта асаблівае свята, дзень памяці, глыбокай павагі і падзякі савецкім воінам, партызанам і падпольшчыкам. Бо 9 мая 1945 года савецкі народ атрымаў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, якая доўжылася 1418 дзён і начэй. Усё менш і менш застаецца ўдзельнікаў і сведак той страшнай вайны. Таму сёння класны кіраўнік 5 класа Муха Святлана Аляксандраўна падвяла дзяцей да таго, што мы, пакалення, якія не ведалі вайны, павінны памятаць прыклады гераічнай стойкасці савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў, самаадданай працы жанчын, падлеткаў і дзяцей, якія ў глыбокім тыле змагаліся і працавалі за мірнае і шчаслівае жыццё ў цяперашні час.
comments powered by Нам гэты свет завешчана берагчы