Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Адзіны дзень прафілактыкі дарожнага руху

21.04.2022

Тэма: У зоне ўвагі ДАІ - двухколавы транспарт

Веласіпед - гэта транспартны сродак, веласіпедыст - кіроўца гэтага транспартнага сродку, а значыць і ўдзельнік дарожнага руху.

Сёння дзеці на праведзеных мерапрыемствах у рамках акцыі “У зоне ўвагі ДАІ - двухколавы транспарт” паўтарылі яшчэ раз правілы дарожнага руху на веласіпедах, разгледзелі прычыны ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў, дзеянні недапушчальныя на дарозе.

 Закон вуліц вельмі строгі. Ён не даруе, калі пешаход ідзе па вуліцы, як яму захочацца, не выконвае правіл. Але гэты закон і вельмі добры: ён ахоўвае людзей ад страшнага няшчасця, беражэ іх жыццё, калі выконваць і ведаць ПДР.

У Правілах існуе пункт пад назвай "Дадатковыя патрабаванні да руху веласіпедаў...". На самой справе гэта асноўныя правілы, якімі трэба кіравацца пры руху на веласіпедзе па дарогах!

Ведаць іх павінны дарослыя і дзеці. Не парушайце іх, тады ў вас не будзе няшчасных выпадкаў на дарогах, і вы будзеце здаровымі.

 

comments powered by DisqusАдзіны дзень прафілактыкі дарожнага руху