Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Нам гэты свет завешчана берагчы

19.04.2022

«Память о кровавых испытаниях в прошлой войне

есть лучший гарант мира и существования разных народов на нашей земле». 

(В. Быков)

Ёсць падзеі, даты, імёны людзей, якія ўвайшлі ў гісторыю кожнага горада, вёскі, краю, краіны. Пра іх пішуць кнігі, складаюць вершы, музыку, расказваюць легенды. Галоўнае ж - пра іх памятаюць. І гэтая памяць перадаецца з пакалення ў пакаленне і не дае памеркнуць падзеям мінулых гадоў. Сёння ў нашай школе для вучняў  8-9 класаў прайшоў урок Памяці, прысвечаны Дню Перамогі 9 мая.

Класны кіраўнік 9 класа засяродзіла ўвагу вучняў на тым, што Дзень Перамогі - святая дата для ўсіх нас. Асаблівае гучанне яна набывае ў Год гістарычнай памяці. У ходзе мерапрыемства з навучэнцамі абмяркоўваліся пытанні: Што вы ведаеце пра партызанскі і падпольны рух у гады Вялікай Айчыннай вайны ў вашым краі?

Як вы лічыце, што давала людзям сілы і рашучасць змагацца з акупантамі? Якія задачы стаяць перад беларускімі пагранічнікамі цяпер? І інш.

У канцы мерапрыемства была зроблена выснова, што, пакуль людзі памятаюць мінулы вопыт, чалавечае грамадства мае магчымасць развівацца і ўдасканальвацца. Памяць аб вайне заклікае да адказнасці за мір на Зямлі.

comments powered by DisqusНам гэты свет завешчана берагчы