Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Тыдзень здароўя

07.04.2022

Здароўе - гэта першая і найважнейшая патрэба чалавека, якая вызначае здольнасць яго да працы і забяспечвае гарманічнае развіццё асобы. Ахова ўласнага здароўя - гэта непасрэдны абавязак кожнага.

З 4 па 9 красавіка ў нашай школе прайшоў тыдзень здароўя. Мерапрыемствы праводзіліся з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, прафілактыкі шкодных звычак, прыцягнення дзяцей і падлеткаў да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам.

Для вучняў пачатковай школы прайшлі мерапрыемствы "У аб'ектыве правільнае харчаванне", "Рэжым дня школьніка".

Для 5-11 класаў прайшлі мерапрыемствы "У модзе - здароўе!", конкурс малюнкаў.

Тыдзень Здароўя з'яўляецца сродкам прыцягнення ўвагі навучэнцаў да здаровага ладу жыцця. Такія формы арганізацыі аздараўленчай работы ў школе садзейнічаюць выхаванню пакалення, якое імкнецца да здаровага ладу жыцця.

comments powered by DisqusТыдзень здароўя