Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дзень прафілактыкі дарожнага руху

17.03.2022

Сёння, 17 сакавіка ў нашай школе прайшоў Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "Дзіця - галоўны пасажыр". Асноўнай мэтай правядзення мерапрыемства з'яўляецца прапаганда выкарыстання сродкаў пасіўнай бяспекі (рамяні, шлемы, дзіцячыя ўтрымлівальныя прылады).

Па-ранейшаму высокім застаецца ўзровень аварыйнасці. Адным з элементаў пасіўнай бяспекі, які дае магчымасць значна знізіць узровень дарожна-транспартнага траўматызму, з'яўляецца выкарыстанне прадугледжаных канструкцыяй аўтамабіляў, аўтобусаў рамянёў бяспекі, у тым ліку пасажырамі, якія знаходзяцца на задніх пасажырскіх сядзеннях у легкавых аўтамабілях, а таксама ў маршрутных транспартных сродках, у школьным аўтобусе.

Усе гэтыя пытанні былі адпрацаваны сёння класнымі кіраўнікамі і выхавальнікамі на класных  мерапрыемствах.

comments powered by DisqusДзень прафілактыкі дарожнага руху