Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Праз кнігу - да духоўнасці

14.03.2022

У працэсе духоўна-маральнага станаўлення асобы немалаважная роля належыць кнізе і бібліятэцы. Нездарма старажытныя людзі называлі бібліятэкі "Аптэкамі для душы". Грамадства не прыдумала інструмента больш дасканалага, чым чытанне кніг,  для таго каб фарміраваць духоўны свет дзіцяці, «абуджаць» яго думку. Філосафы мінулага казалі: "Калі людзі перастаюць чытаць, яны перастаюць думаць". Праведзенае мерапрыемства з навучэнцамі: «Праз кнігу - да духоўнасці» было накіравана на духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і падлеткаў.

Удзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што душэўны чалавек той, хто здольны кахаць, спачуваць, дапамагаць, аддаваць, нічога не патрабуючы ўзамен. А навучыць гэтаму можа праваслаўная кніга, бо нездарма праваслаўную кнігу па праве называюць падручнікам жыцця. Праваслаўныя кнігі нам дапамагаюць ісці дарогаю дабра.

comments powered by DisqusПраз кнігу - да духоўнасці