Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў

25.02.2022

Дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў у ДУА «Круговіцкі яслі – сад – сярэдняя школа»

Патрыятызм і грамадзянскасць маюць вялікае значэнне ў сацыяльным і духоўным развіцці чалавека.

У ДУА «Круговіцкі яслі – сад – сярэдняя школа» прайшлі інфармацыйна-асветніцкія мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў «Афганістан у лёсах нашых землякоў» напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны.

Дзеці падрыхтавалі і ўручылі сувенірныя паштоўкі воінам-інтэрнацыяналістам і сваім татам, юныя журналісты школьнага прэс-цэнтра знялі відэасюжэт з віншаваннямі для хлопчыкаў.

У 1–11-х класах прайшлі інфармацыйныя і класныя гадзіны. Завяршылася дэкада спартыўным святам "А ну - ка, хлопчыкі!". Удзельнікі гэтага мерапрыемства былі вучні 5-11-х класаў. Юнакі прадэманстравалі спрыт, хуткасць і цягавітасць.

Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне з'яўляецца вельмі важным і значным кампанентам у працэсе фарміравання ўсебакова развітай гарманічнай асобы.

comments powered by DisqusДэкада грамадзянска-патрыятычных спраў