Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Карысныя канікулы

11.01.2022

У час зімовых канікул педагогамі нашай школы праведзены шэраг мерапрыемстваў рознай накіраванасці з улікам інтарэсаў вучняў. У план былі ўключаны гульнёвыя, інтэлектуальныя мерапрыемствы, індывідуальныя і прафілактычныя гутаркі, фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы.

У рамках акцыі ў нашай школе былі праведзены наступныя мерапрыемствы: у літаратурнай гасцёўні “Добры дзень, снежная зіма”, гульня “Што? Дзе? Калі?», КТС «Зімовы пейзаж», літаратурная гульня «У свеце казак», дыскусія «Як выкарыстоўваць свае правы», круглы стол «Рэпасты і лайкі. Дзеянні віртуальныя, адказнасць рэальная», гульня - падарожжа "Я ведаю", гульня-віктарына "Прырода - твой сябар", конкурс эрудытаў "Жадаю ўсё ведаць" і іншыя, а таксама спаборніцтвы па валейболе.

У час канікул для школьнікаў працавала 5 аб'яднанняў па інтарэсах.

comments powered by DisqusКарысныя канікулы