Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Адзіны дзень бацькоўскіх сходаў

16.12.2021

16 снежня – адзіны дзень бацькоўскіх сходаў

Многія дзеці ў падлеткавым узросце моцна мяняюцца. Ласкавыя, спакойныя, паслухмяныя раптам ператвараюцца ў некіравальных і грубых.. Але перш чым бароцца з гэтым злом, давайце разбяромся ў прычынах яго ўзнікнення.

Праблем у пераходнага ўзросту шмат: паступова нарастае няўпэўненасць у сабе, выяўляюцца трывожнасць, сумненні ва ўласнай значнасці для бацькоў, сяброў.

За любымі праблемнымі паводзінамі школьніка стаяць пэўныя матывы. Прычым, адны і тыя ж паводзіны могуць быць выкліканы рознымі матывамі. Напрыклад, агрэсіўныя паводзіны могуць быць выкліканы і імкненнем да лідэрства, і кампенсацыяй павышанай трывожнасці. Такім чынам, выхаваўчыя метады ў кожным выпадку будуць індывідуальныя. Таму ў першую чаргу неабходна высветліць матывы паводзін, праблемы дзіцяці. Толькі тады мы зможам дапамагчы дзіцяці, калі яно адчувае і разумее, што педагогі і бацькі разумеюць яго праблемы і прымаюць яго такім, якое яно ёсць. Толькі тады дзіця будзе адкрыта для зносін і пажадае змяніць свае негатыўныя паводзіны.

comments powered by DisqusАдзіны дзень бацькоўскіх сходаў