Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Тыдзень Еўрапейскай мабільнасці

23.09.2021

З 20 па 26 верасня афіцыйна праводзіцца Еўрапейскі Тыдзень Мабільнасці, які заклікае адмовіцца ад аўтамабіля ў гэтыя дні, выкарыстоўваючы альтэрнатыўныя спосабы і сродкі перамяшчэння. Гэты тыдзень заклікае пастарацца больш хадзіць пешшу, ездзіць на веласіпедзе, катацца на роліках і паспрабаваць захаваць гэтую звычку.

У панядзелак  у  11 класе было праведзена мерапрыемства “Дзень без аўтамабіля”. На мерапрыемстве дзеці разважалі над пытаннямі: чым карысны веласіпед і ў чым шкода ад выхлапных газаў аўтамабіля.

А сёння ў школе прайшло мерапрыемства ў рамках тыдня Еўрапейскай мабільнасці. Педагог-арганізатар Бруцкая Н.Ф. правяла конкурс знаўцаў ПДР “Веласіпедыст і дарога”. Вучні з асобым інтарэсам прынялі ўдзел у мерапрыемстве. Было шмат пытанняў,  з якімі нашы ўдзельнікі сустракаюцца кожны дзень. У канцы нашай віктарыны вучні ўспомнілі  правілы бяспечных паводзін на дарозе ў восеньскі час.

comments powered by DisqusТыдзень Еўрапейскай мабільнасці