Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Другасная занятасць вучняў летам

29.06.2021

Лета для нашых вучняў - гэта не толькі адпачынак, але і магчымасць зарабіць грошы.

Як школьніку летам арганізаваць свой вольны час і прынесці карысць сабе і людзям, прымяніць на практыцы працоўныя навыкі і навучыцца карыснаму, што можа спатрэбіцца ў жыцці, а яшчэ ўбачыць вынік сваёй дзейнасці і зарабіць грошы на кішэнныя расходы? Усё гэта рэальна можна ажыццявіць, працуючы ў вучнёўскай брыгадзе.

Не першы год у рамках часовай працоўнай занятасці вучні нашай школы далучаюцца да грамадска-карыснай дзейнасці, атрымліваюць працоўныя навыкі і першыя зарплаты.

У гэтым годзе хлопчыкі прынялі ўдзел у замене камплектаў вучнёўскіх парт і крэслаў.

Дзяўчынкі працавалі на агародзе, на клумбах. Рыхтавалі класы да паклейкі шпалераў. Такая форма занятасці навучэнцаў дапамагае выхоўваць у іх адказнасць, працавітасць і стараннасць.

comments powered by DisqusДругасная занятасць вучняў летам