Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Тыдзень здароўя

08.04.2021

У мэтах прапаганды здаровага ладу жыцця з 05.04.2021 па 10.04.2021 у нашай школе прайшоў Тыдзень здароўя.

Праца настаўніка фізічнай культуры і здароўя, а таксама класных кіраўнікоў была накіравана на:

  • фарміраванне ў вучняў уяўленняў аб важнасці здароўя для чалавека, аб уплыве шкодных звычак на арганізм чалавека, аб правілах захавання і ўмацавання здароўя;
  • прыцягненне падлеткаў да сістэматычных заняткаў фізічнай культурай і спортам;
  • выхаванне ў вучняў калектывізму і ўзаемадапамогі, дысцыплінаванасці, смеласці, вытрымкі.

Настаўнікам фізічнай культуры і здароўя, класнымі кіраўнікамі і педагогам-псіхолагам праводзіліся розныя спартыўныя мерапрыемствы, конкурсы, удзел у якіх прымалі вучні  1-11 класаў.

На працягу тыдня былі праведзены класныя і інфармацыйныя гадзіны на тэму "У свеце здаровага ладу жыцця», “Адзінства душы і цела”, гутаркі «Правільнае харчаванне - здаровае харчаванне» і іншыя.

Усе мерапрыемствы спрыялі замацаванню ведаў у дзяцей пра здаровы лад жыцця.

comments powered by DisqusТыдзень здароўя