Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Тыдзень фінансавай граматнасці

24.03.2021

Дзеці ходзяць у школу за новымі ведамі па матэматыцы, мовах, гісторыі, і, напэўна, адзіны ўрок, які яны не праходзяць у школе, але які, усё ж вельмі важны для іх будучыні: як з розумам і адказнасцю абыходзіцца з грашыма. Пры гэтым мы, вядома ж, хочам, каб дзеці выраслі фінансава граматнымі і фінансава незалежнымі.

Для гэтага ў рамках тыдня фінансавай граматнасці ў 1-4 класах прайшла інфармацыйная гадзіна "Што такое грошы і адкуль яны з’явіліся?"

У ходзе размовы настаўнік разам з дзецьмі абагульнілі веды пра грошы, высветлілі, што дзеці ведаюць пра грошы, як іх зарабляюць і трацяць. Разгледзелі паняцці: манеты, банкноты, волюта.

Інфармацыйная гадзіна была накіравана на прывіццё ў малодшых школьнікаў павагі да бацькоў за тое, што яны ўмеюць зарабляць цяжкай працай сродкі для куплі ежы, адзення, падарункаў і іншых рэчаў, якія неабходны для жыцця чалавеку.

У сярэдніх класах прайшла інтэлектуальная гульня “Грошы любяць, каб іх лічылі”.

Вучні праверылі свае веды ў вобласці ведання валют розных краін, абмеркавалі правілы разумнага распаўсюджвання накаплення капіталу. Даведаліся пра сутнасць крэдытавання і дэпазітаў, спосабы абароны ад машэйнікаў.

comments powered by DisqusТыдзень фінансавай граматнасці