Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Хатынь: сімвал вечнай памяці і смутку беларускага народа

22.03.2021

22 сакавіка ў Беларусі чарговая жалобная гадавіна -78 гадоў знішчэння Хатыні. Увесь свет сёння ведае, што лагойскую вёску спалілі разам з жыхарамі нацысцкія каты…

Трагедыя Хатыні – адзін з тысяч фактаў, што сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі, якую фашысты ажыццяўлялі на працягу ўсяго перыяду акупацыі. Сотні такіх трагедый адбыліся за тры гады акупацыі (1941 – 1944) на беларускай зямлі.

У нашай школе ў рамках патрыятычнай акцыі "Памяці сясцёр Хатыні" прайшлі класныя гадзіны пад назвай " Хатынь: сімвал вечнай памяці і смутку беларускага народа», а таксама вучні школы навялі парадак у месцах воінскіх захаванняў. На мерапрыемствах дзеці распавядалі пра гісторыю ўзнікнення вёскі Хатынь, пра тую жудасную трагедыю, якая спасцігла яе жыхароў. Быў прадэманстраваны 10-хвілінны ўрывак з мастацкага фільма «Ідзі і глядзі», зняты ў жанры ваеннай драмы Э. Клімавым па сцэнарыі беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча.

У школьнай бібліятэцы дзейнічала выстава «Хатыні — 78 гадоў». Навучэнцы і педагогі атрымалі магчымасць дакрануцца да гісторыі падзей ваенных гадоў. Літаратура, прадстаўленая на выставе, дапамагла нанава перажыць і прачуць найбагацейшы дыяпазон пачуццяў, народжаны гэтым часам.

Чалавецтва павінна памятаць аб смяротнай пагрозе, якой яно пазбегла ў недалёкім мінулым, і штодзённа клапаціцца пра будучыню.

comments powered by DisqusХатынь: сімвал вечнай памяці і смутку беларускага народа