Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дзень Канстытуцыі

15.03.2021

У нашай краіне Канстытуцыя - гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна краіны. Дзень Канстытуцыі Беларусі ўтрымлівае глыбокі змест, так як галоўны закон у нейкай ступені з'яўляецца адлюстраваннем менталітэту народа, люстэркам жыцця краіны.

Сення вучні пачатковых класаў здзейснілі завочнае падарожжа "Ганаруся краінай сваёй". Яны наведалі такія прыпынкі, як "Канстытуцыя РБ", "Сімвалы маёй дзяржавы", "Беларусы ў космасе", "Беларусь спартыўная" і іншыя. Напрыканцы падарожжа вучні разам з настаўнікам зрабілі выснову, што нам ёсць чым ганарыцца і ёсць што берагчы.

Таксама ў рамках Дня Канстытуцыі вучням, якім споўнілася 14 гадоў, быў уручаны падарунак - кніга "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь".

На класных гадзінах у старэйшых і сярэдніх класах акцэнтавалася ўвага на тое, што сёння на моладзь краіны ўскладваюцца вялікія надзеі. Моладзь - наша будучыня. Аберагаць, любіць, абараняць Радзіму - абавязак кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

comments powered by DisqusДзень Канстытуцыі