Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Чырвоная лінія. Стоп, ВІЧ/СНІД

30/11/2020

Ва ўсім свеце сёння гавораць пра СНІД, пра тое, якую пагрозу існаванню чалавецтва нясе гэтая глабальная эпідэмія. Гэтая чума ХХ, а цяпер ужо і ХХІ стагоддзя пагражае існаванню чалавецтва.

Штогод, у адпаведнасці з рашэннем Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, прынятым у снежні 1988 года - 1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Ён адзначаны сваім сімвалам - чырвонай стужкай, якая пазначае падтрымку, спачуванне і надзеі на будучыню без СНІДу. 

Гэты дзень барацьбы са СНІДам стаў штогадовай падзеяй у большасці краін.  

У нашай установе ў рамках акцыі “Чырвоная лінія. Стоп, ВІЧ/СНІД” прайшлі наступныя мерапрыемствы: класныя і інфармацыйныя гадзіны  для вучняў старэйшых, сярэдніх і пачатковых класаў «СНІД - праблема сусветная», конкурс малюнкаў “У будучыню – без СНІДу!”, спартыўнае мерапрыемства пад дэвізам “Спорт супраць СНІДу”, анкетаванне “Што вы ведаеце пра СНІД” і іншыя.

Мэта праведзеных мерапрыемстваў, каб дзеці засвоілі, што СНІД – цяжкая хвароба, ад якой пакутуюць дарослыя і дзеці ва ўсім свеце.

comments powered by DisqusЧырвоная лінія. Стоп, ВІЧ/СНІД