Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Ізноў у школу

1.09.2020

Вясёлы школьны званок ізноў паклікаў дзетвару ў школу. Ва ўсіх установах адукацыі Беларусі сёння, 1 верасня, прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў. На іх, акрамя вучняў, педагогаў і бацькоў, па традыцыі, прысутнічалі госці. Былі яны і ў нашай установе адукацыі. Павіншаваць калектыў адзінаццацігодкі з пачаткам новага навучальнага года завітала кіраўнік раённага аддзела па адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама Надзежда Уладзіміраўна Здрок. Яна пажадала педагогам яркіх падзей і прафесійных поспехаў, бацькам – мудрасці і цярпення, вучням – настойлівасці, выдатных адзнак, творчасці, каб імёны нашых вучняў гучалі не толькі ў нашым раёне, але і у вобласці і ў рэспубліцы. 

Як гаспадар, шчыра прывітаў усіх прысутных дырэктар школы Аляксандр Арсенцьевіч. Ён прадставіў маладога спецыяліста, настаўніцу хіміі і біялогіі, якая сёлета папоўніла калектыў педагогаў школы, павіншаваў навучэнцаў і падкрэсліў, што галоўнымі героямі на свяце, безумоўна, з’яўляюцца першакласнікі. Для трох хлопчыкаў сёння наступае новы жыццёвы этап, яны пачынаюць цудоўнае цікавае падарожжа па Краіне ведаў, падчас якога чакаюць новыя падзеі, знаёмствы, незабыўныя імгненні і адкрыцці.

А вось адзінаццацікласнікі ўжо заканчваюць школьны шлях. Будучыя выпускнікі далі свой наказ пачаткоўцам і ўручылі ім першыя падручнікі - буквары. Для першакласнікаў прагучаў Першы званок.

Пасля лінейкі ўсе школьнікі разышліся па сваіх класах, дзе і пачаўся іх першы вучэбны дзень у гэтым навучальным годзе. А пачаўся ён з традыцыйнага Урока Ведаў "Я вырас тут, і край мне гэты дарагі". Усе дзеці на гэтым уроку былі вельмі актыўнымі, з цікавасцю абмяркоўвалі тэму: адказвалі на пытанні, спявалі, чыталі вершы, складвалі пазлы, удзельнічаючы ў прапанаваных конкурсах, з задавальненнем праглядзелі відэаролікі пра Беларусь, пра сваіх землякоў. Дзеці яшчэ раз переканаліся, што наша Беларусь мае слаўную гісторыю, багатую на звычаі і традыцыі. 

comments powered by DisqusІзноў у школу