Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Каб квітнела родная школа

04.07.2020

Лета - час адпачынку. А каб прайшоў гэты час з карысцю, трэба знайсці для сябе нейкі занятак. Вось вучні 10 класа нашай школы рашылі запісацца ў так званую вытворчую брыгаду  ў рамках арганізацыі другаснай працоўнай занятасці моладзі. Чаму б і не? Тут можна і грошай зарабіць на свае "кішэнныя" расходы і зрабіць добрую справу. Хлопчыкі і дзяўчынкі адпрацавалі некалькі дзён на прышкольным участку і на клумбах, што на школьным двары. Сёння вока кожнага, хто праходзіць ці праяжджае міма школы, радуюць прыгожыя кветнікі з разнастайнымі кветкамі. Квітней, родная школа!

comments powered by DisqusКаб квітнела родная школа